2022/2023 учебный год
04.02.2022
4 лютага адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў лінгвістычнага конкурсу “Буслік-2021”. Ён праводзіцца з 2004 года з мэтай развіцця і падтрымкі цікавасці школьнікаў да вывучэння беларускай мовы, літаратуры і мовазнаўства. Доўгачаканыя вынікі парадавалі многіх навучэнцаў гімназіі-каледжа. З 102 удзельнікаў у гэтым годзе 21 атрымалі прызы. Незалежна ад выніку кожны ўдзельнік атрымлівае прыз "для ўсіх".
Віншуем усіх нераўнадушных да лёсу роднай мовы і запрашаем паказаць свае веды па беларускай мове і літаратуры ў наступным годзе!
28.01.2022
Мова беларуская – скарб, які дастаўся нам у спадчыну ад нашых продкаў. І наш святы абавязак – захоўваць яго. 27 студзеня ў групе падоўжанага дня 2А класа адбылося цікавае і займальнае мерапрыемства. Вучні сталі ўдзельнікамі гульні "Моўныя скарбы". Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі новыя веды пра спадчыну свайго народа, пазнаёміліся з сімволікай беларускага арнаменту, успомнілі прымаўкі і прыказкі, прачыталі вершы пра Беларусь і родную мову. З вялікай цікавасцю ўдзельнічалі ў гульні "Слоўца да слоўца" і паспрабавалі вышыць родны ўзор.
Э.Д.Аўтушэнка, выхавальнік ГПД
21.01.2022
20 студзеня ў 8-х класах прайшла віктарына “Знакамітыя людзі зямлі беларускай”. Яна складалася з сямі блокаў: “Вядомыя гістарычныя асобы Беларусі”, “Знакамітыя асветнікі Беларусі”, “Вядомыя вучоныя з Беларусі”, “Вядомыя ў мастацтве беларусы”, “Знакамітыя касманаўты з Беларусі”, “Вядомыя палітыкі з Беларусі”, “Чэмпіёны з Беларусі”.
Падчас мерапрыемства гучалі вершы на беларускай мове, вучні даведаліся шмат цікавага пра таленавітых беларусаў, якія сваёй дзейнасцю і выдатным жыццёвым шляхам праславілі свой родны край, прынеслі шмат карыснага не толькі Беларусі, збераглі для нас нацыянальную культуру і мову. Такія заняткі развіваюць кругагляд вучняў, нагадваюць, кім мы, беларусы, павінны ганарыцца і на каго раўняцца.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дабравольская І.В.
13.01.2022
13 студзеня сярод вучняў пачатковых класаў прайшла гульня-квэст "Прыйшла Каляда да вашага двара". Нестандартная форма папулярызацыі беларускага слова выклікала цікавасць сярод вучняў. Дзеці, выконваючы заданні калядоўшчыкаў, даведваліся пра асаблівасці свята. У канцы гульні вучні атрымалі салодкія падарункі.
23.12.2021
Каб лепей пазнаць гісторыю, культуру, традыцыі сваёй краіны, выхоўваць любоў да родных мясцін, трэба размаўляць на роднай мове. 23снежня ў групе падоўжанага дня для вучняў 3Б класа прайшла пазнавальна-інтэлектуальная гульня “Зямля пад белымі крыламі”. Падчас гульні дзеці пазнаёміліся з новымі словамі, разгадвалі крыжаванку, выконвалі пераклад з рускай мовы на беларускую і наадварот, пашыралі свой слоўнікавы запас.
09.12.2021
9 снежня ў рамках папулярызацыi беларускай мовы ў 3А класе было праведзена пазакласнае мерапрыемства “Мая Беларусь”. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй Беларусі, успомнілі знакамітых людзей, з вялікім задавальненнем разгадвалі загадкі, тлумачылi сэнс прыказак, гулялі ў перакладчыкаў. Мерапрыемства садзейнiчала развiццю мыслення, пазнавальнага інтарэсу, узбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў, выхаванню любві да сваёй Радзімы.
Класны кіраўнік 3А класа А.А. Гарадзецкая
02.12.2021
2 снежня ў чарговы беларускамоўны чацвер настаўнікі беларускай мовы правялі інфармацыйна-выхаваўчыя хвілінкі, на якіх пазнаёмілі вучняў з цікавымі звесткамі пра беларускую мову. Настаўнікі расказалі пра слоўнікавы склад нашай мовы, пра тое, што яе лічуць самай мілагучнай пасля італьянскай, пра помнік літары “Ў” у Полацку.
Цікавыя факты пра беларускую мову:
- Нашая мова – адная з самых багатых у свеце. Яна налічвае да 500 тысяч слоў, дыялектная – ад 1,5 да 2 мільёнаў.
- Гісторыя яе пісьменства налічвае больш за 10 стагоддзяў.
- Мова мае тры алфавіты: кірыліца, лацініца і арабская вязь.
- Займела статус дзяржаўнай яшчэ ў ВКЛ.
- Паводле UNESCO – самая мілагучная пасля італьянскай.
- У рэйтынгу моў паводле колькасці носьбітаў займае 69-е месца.
- Венгерскі матэматык і лінгвіст Андраш Корнай апублікаваў у 2013-м навуковую працу "Лічбавая смерць моў". Ён вывучаў сусветныя мовы, якія знаходзяцца пад пагрозай вымірання ў інтэрнэце і ў электронных прыладах. Беларуская мова апынулася ў ліку бясспрэчна жывых.
- Прыкладам павагі да беларускай мовы для многіх беларусаў служаць паслы замежных краін, якія актыўна выкарыстоўваць яе ў публічнай сферы.
Адным з першых па-беларуску загаварыў пасол ЗША Джордж Крол. Яго ініцыятыву падхапілі шведскі пасол Стэфан Эрыксан, літоўскі — Эдмінас Багдонас і іншыя. Гэтыя замежныя дыпламаты натхнілі на вывучэнне роднай мовы многіх беларусаў.
- Скульптурным увасабленнем адметнасці беларускай мовы з'яўляецца помнік літары "Ў" у Полацку (2003 год). Ля падножжа скульптуры выбіты радкі з верша народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна: "Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет". Аўтар праекту — мастак і дызайнер Ігар Куржалаў.
Дабравольская І.В., настаўнік беларускай мовы і літаратуры
25.11.2021
Я — беларус, я нарадзiўся
На гэтай казачнай зямлi,
Дзе мiж лясоў i пушчаў дзiкiх
Адвеку прашчуры жылi.
Я — беларус, я ганаруся,
Што маю гэтае iмя:
Аб добрай славе Беларусi
У свеце знаюць нездарма!
Ніл Гілевіч
25 лістапада ў групе падоўжанага дня 3А класа адбылася гутарка «Я нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі». На занятках вучні выказвалі свае меркаванні пра Радзіму, аб мінулым і сучасным, а таксама пашыралі ўяўленне аб роднай краіне праз прыказкі і прымаўкі, прымалі ўдзел у гульні «Перакладчыкі», адгадвалі загадкі, чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў.
Выхавальнік ГПД Мурзянкова В.А.
18.11.2021
Умее добра працаваць,
То ўмее ён і смачна з’есці,
І, адпаведна, згатаваць!
Таму дастойна, без эфекту
Прымай падзяку-пахвалу
І беларускаму палетку,
І беларускаму сталу!
Н.Гілевіч "Родныя дзеці"
18 лістапада ў гімназіі-каледжы прайшоў чарговы беларускамоўны чацвер. У гэты раз навучэнцы гімназіі прымалі актыўны ўдзел у гульні "Беларускія прысмакі". Які ж беларус не любіць паесці! А колькі смачных нацыянальных страў ёсць у беларускай кухні! Дома вучням патрэбна было намаляваць нацыянальную страву і напісаць яе рэцэпт. У час заняткаў вучні даведаліся, што гатавалі нашы продкі, дзяліліся рэцэптамі, адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі пра ежу, з задавальненнем удзельнічалі ў інтэрактыўных гульнях, прысвечаных стравам беларускай кухні. А ў вольны час паабяцалі прыгатаваць разам з матуляй хрушч ці наліснікі.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дабравольская І.В.
11.11.2021
11 лiстапада ў 4В класе адбылася вiктарына "Размаўляем па-беларуску". Вучнi расказалi вершы пра родную мову. Дзве каманды "Ружа" i "Бэз" змагалiся ў конкурсах: "Складзi прыказку", "Загадкi - пытаннi", "Выпраў памылкi", "Наборшчыкi", "Скарагаворкi". Пад час гульнi дзецi пашырылi i ўзбагацiлi свой слоўнiкавы запас. Усе ўдзельнiкi сталi пераможцамi.
Настаўнік пачатковых класаў Платонава І.А.