2022/2023 учебный год
16.09.2022
16 верасня вучні 8-9 класаў прынялі ўдзел у рэспубліканскім дыктанце, прымеркаваным да Дня народнага адзінства.
Дыктант мае на мэце прыцягненне ўвагі грамадскасці да святкавання гэтага дня, выхаванне ў вучняў паважлівага і адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа, фарміраванне ўсведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці, важнасці народнага яднання.
08.09.2022
8 верасня ў рамках папулярызацыi беларускай мовы ў 4 “А” класе была праведзена гульня-падарожжа “Мая Беларусь”. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй Беларусі, успомнілі знакамітых людзей, з вялікім задавальненнем разгадвалі загадкі, тлумачылi сэнс прыказак, гулялі ў перакладчыкаў, паказалі веды пра сваю краіну…
Мерапрыемства садзейнiчала развiццю мыслення, пазнавальнага інтарэсу, узбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў, выхаванню любві да сваёй Радзімы.
01.09.2022
У першы дзень навучальнага года ва ўсіх класах гімназіі-каледжа прайшлі інфармхвілінкі “Дзень беларускага пісьменства – 2022”.
Штогод сталіцай Дня беларускага пісьменства вызначаецца горад, які пакінуў значны след у гісторыі беларускай зямлі як цэнтр кнігадрукавання і літаратуры, асветы і культуры, з якім непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць выдатных людзей Беларусі розных часоў.
XXIX Дзень беларускага пісьменства адбудзецца 3–4 верасня 2022 года ў г.Добрушы Гомельскай вобласці.
Добрушскі раён падарыў свету аднаго з самых вядомых класікаў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя — Івана Пятровіча Шамякіна.
У канцэпцыю свята закладзены асноўныя тэмы, духоўны стрыжань свята — Год гістарычнай памяці, беларуская пісьменнасць, гісторыка-культурная і духоўная спадчына Добрушчыны, юбілеі класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства пачынае рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў», якая стартуе 31 жніўня і завершыцца 4 верасня ў г.Добрушы.
13.05.2022
12 мая ў 1Б класе адбылася мастацкая праграма "Прыгажэйшая на свеце - беларуская зямля". Вучні чыталі вершы беларускіх паэтаў, слухалі песню "Мой родны кут, як ты мне мілы!", размаўлялі пра прыгажосць роднага краю. Потым калектыўна стварылі мастацкую карціну.
29.04.2022
З маленства казка ідзе побач з намі. Яна захапляе нас незвычайным і фантастычным святлом. 28 красавіка ў 1Б класе адбылося мерапрыемства пад назвай «У чароўным свеце казак». Вучні пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення казкі, удзельнічалі ў конкурсе малюнкаў «Мая любімая казка», гулялі ў гульню «Складзі назву», а потым інсцэніравалі казку «Зайкава хатка». Хлопчыкі і дзяўчынкі зрабілі вывад, што казкі вучаць нас дабрыні, чалавечнасці і, дзякуючы ім, мы становімся лепш!
14.04.2022
14 красавіка ў 1А класе прайшла інтэлектуальная гадзіна «Знаўцы роднай мовы». Родная мова, матчына мова — так шаноўна і ласкава называем мы сваю мову. Свае здольнасці па беларускай мове першакласнікі праверылі ў гульні «Перакладчыкі»: збіралі прыказкі і прымаўкі, склалі цудоўную кветку з беларускіх слоў. У канцы заняткаў вучні прыйшлі да высновы: трэба ведаць родную мову, ведаць, як адзначаліся спрадвеку святы на нашай зямлі, спяваць беларускія песні, гуляць у беларускія гульні.
07.04.2022
На працягу ўсяго навучальнага года 5А, 7А, 8А класы і 2 курс удзельнічаюць у гарадскім інтэрнэт-марафоне "CLASSный скетчбук". У сакавіку месяцы, у межах Міжнароднага дня роднай мовы, ім прапанавалі зрабіць старонку на беларускай мове “Гронкі радасці”. Вучні 8А класа знялі відэаролік, у якім пазнаёмілі гледачоў з беларускімі словамі. Сцяпанава Паліна, вучаніца 5А класа, прачытала верш Антона Янкоўскага “Я збудую сваю краіну”. 2 курс інсцэніраваў байку Кандрата Крапівы "Дыпламаваны Баран". 7А клас паўдзельнічаў у віктарыне “Беларуская скарбонка”.
Жадаем поспехаў рабятам! Любіце родную мову!
Відэаролікі можна паглядзець тут
24.03.2022
24 сакавіка вучні 3Б класа наведалі дзіцячы аддзел Магілёўскай абласной бібліятэкі. З хлопчыкамі і дзяўчынкамі правялі захапляльнае мерапрыемства “Гістарычная азбука”. Вучні шукалі скарбы ў беларускай гісторыі, знаёміліся са знакамітымі дзеячамі Беларусі і, нават, прынялі ўдзел у майстар-класе.
10.03.2022
Такое падарожжа адбылося ў 1А класе 10 сакавіка. Разам з Алесем і Янінай дзеці з задавальненнем павандравалі па роднай зямлі, падабралі да яе прыгожыя словы, слухалі вершы, складалі прыказкі, адгадвалі загадкі. У канцы падарожжа вучні падарылі «сэрцы» з пажаданнямі міру, дабра, шчасця, працвітання роднай Беларусі і паабяцалі добра вучыцца, каб зрабіць у будучым сваю краіну яшчэ больш прыгожай і багатай.