Счётчик посещений


mod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_counter
mod_vvisit_counterСегодня1713
mod_vvisit_counterВчера2588
mod_vvisit_counterЗа неделю12133
mod_vvisit_counterЗа прошлую неделю10353
mod_vvisit_counterЗа месяц31507
mod_vvisit_counterЗа прошлый месяц48408
mod_vvisit_counterЗа всё время2310422

Он-лайн : 38
Ваш IP адрес: 18.222.115.120
MOZILLA 5.0,
Сегодня: 2024-04-20 15:46

Cсылки


Телефоны справочных
служб

Великая Отечественная война:
подлинные истории

Военно-патриотическое
воспитание

Новости Министерства
образования РБ

Новости управления
по образованию
Могилевского горисполкома

Видеоматериалы
МГГКИ на канале

2019/2020

План мерапрыемстваў па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы

Печать PDF

План мерапрыемстваў па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстанове адукацыі “Магілеўская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў”
на 201
9/2020 навучальны год    (паглядзець тут)

                              

Гарадскі конкурс буктрэйлераў “Люблю чытаць па-беларуску”

Печать PDF
Падведзены вынікі гарадскога конкурсу буктрэйлераў “Люблю чытаць па-беларуску”, у якім вучні гімназіі-каледжа ўдзельнічаюць другі год. Тэма конкурсу была вызначана так: “Твор майго любімага беларускага аўтара”. Вучні 2 курса Клімаў Аляксандр і Сініца Паліна стварылі буктрэйлер на вершаваную казку Уладзіміра Дубоўкі “Мілавіца”. Саша адказваў за творчую частку праекта, дзе праявіў свае мастацкія здольнасці, Паліна – за тэхнічную, а таксама агучвала відэаролік. Створаны буктрэйлер атрымаў заслужаную ўзнагароду – дыплом 2 ступені. Віншуем Сашу і Паліну і шчыра жадаем поспехаў!

Відэа можна паглядзець тут 

Пераклад памяткі “7 крокаў па прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі”

Печать PDF
7 мая вучні гімназіі-каледжа рабілі пераклад з рускай на беларускую мову памяткі “ 7 крокаў па прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі”. Гэты від працы дапамог вучням не толькі ўдасканаліць свае ўменні перакладу на беларускую мову, а таксама яшчэ раз нагадаць дзецям, што трэба прадпрымаць, каб заставацца здаровымі. Многія вучні падышлі да справы творча, з фантазіяй, і ў іх атрымаліся яркія і рознакаляровыя буклеты.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дабравольская І.В.

                                            

Цікавае пра беларускіх пісьменнікаў

Печать PDF
“Шэўрале” для паэта

Адкуль у Янкі Купалы з’явіўся аўтамабіль, які сёння каштуе больш за сто тысяч еўра?

У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы можна знайсці шмат экспанатаў: дзённікі, рукапісы, зборнікі, уласныя рэчы паэта. Сярод іх ёсць, нават, аўтамабіль “шэўрале”! Праўда, знаходзіцца “жалезны конь” (а можна сказаць і “залаты”, бо каштуе рарытэт не менш за сто тысяч еўра) не ў мінскім музеі, а ў яго філіяле - у Ляўках Аршанскага раёна. У сталіцу машыну прывозяць толькі для часовага экспанавання.

Давялося аднойчы падзівіцца на купалавага “каня”. Бліскучы, адпаліраваны... Нават уявіць цяжка, што машыне аж 80 гадоў!

У Янкі Купалы гэта машына з’явілася ў 1939 годзе, - расказала вучоны сакратар музея Ала Дражына. - Тагачасны першы сакратар ЦК КПБ Панцеляймон Панамарэнка замяніў ёю раней падораную паэту савецкую “эмку”. Менавіта на “шэўрале” Купала ў чэрвені 1941 года пакінуў палаючы Мінск, пераехаў спачатку ў Ляўкі, потым у Маскву, а пазней рушыў у эвакуацыю ў кірунку Казані.

Пасля смерці паэта ў 1942 годзе машына перайшла ва ўласнасць яго жонкі Уладзіславы Луцэвіч. Праз восем гадоў яна перадала яе Дзяржаўнаму літаратурнаму музею Янкі Купалы.

Аўтамабіляў Chevrolet GA Master DeLuxe сышло з канвеера крыху больш за дзве тысячы. Толькі адзін з іх трапіў у Беларусь. І дастаўся, менавіта, Купалу.

Вайна – боль і памяць народа

Печать PDF

Ніколі не ехаць
Хлапцу маладому
Да блізкага гаю,
Да роднага дому.

Над ім асыпаюцца
Слуцкія краскі,
Абсмалены колас
Схіліўся да каскі.

Ляжыць ён, як віцязь,
У стоптаным жыце.
Маці спаткаеце, -
Ёй не кажыце...

1941, Заходні фронт

 

   Гэтыя радкі малады беларускі паэт Мікола Сурначоў прысвяціў невядомаму маладому салдату, які загінуў у самым пачатку вайны пад Мінскам. Менавіта з гэтых радкоў была распачата паэтычная хвілінка “Вайна - боль і памяць народа” ва ўстанове адукацыі “Магілёўская гімназія-каледж мастацтваў імя Я.Глебава” 7 мая 2020 года.
   У вершы Міколы Сурначова “У стоптаным жыце” паказана трагічная падзея – гібель маладога салдата. Шчырасць, цеплыня, задушэўнасць лірычнага ўспаміну пра вайну выклікалі эмацыянальны водгук вучняў на падзеі тых далёкіх часоў, суперажыванне герою. Не пакінуў раўнадушнымі і вобразны лад твора. Жыта ў народных песнях заўсёды звязвалася з жыццём, мірнай працай, шчасцем на зямлі. У вершы яно “стоптанае”. Вайна бязлітасна нішчыць жыцці людзей…
   Падчас гутаркі размова ішла не толькі пра шматлікія ахвяры Вялікай Айчыннай вайны, а і пра ўдзячнасць нашчадкаў героям. Разам вучні склалі сінквейн:

Вайна.
Крывавая, бязлітасная.
Нішчыць, забівае, разбурае.
Вайна разлучае людзей назаўсёды.
Гора.
А яшчэ ў вучняў была магчымасць расказаць пра лёс сваякоў, якія на ўласныя вочы бачылі тыя жудасныя падзеі.