18 красавіка ў 4 "А" класе з мэтай далучэння вучняў да беларускай культуры і прывіцця любові да беларускай мовы, прайшла дзіцячая гадзіна "Я - маленькі беларус".
Дзеці на мерапрыемстве папоўнілі свае веды пра Беларусь, пра сімвалы нашай краіны, прыроду і жывёльны свет, адгадвалі загадкі і рэбусы пра гарады Беларусі, пазнаёміліся са знакамітымі мясцінамі і са славутымі імёнамі беларускай зямлі.
На працягу ўсяго мерапрыемства гучала беларуская мова, дзеці чыталі беларускія вершы і спявалі беларускія песні.
Настаўнік пачатковых класаў: Шчацініна А.У.
Следующая > |
---|