Счётчик посещений


mod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_counter
mod_vvisit_counterСегодня2092
mod_vvisit_counterВчера1927
mod_vvisit_counterЗа неделю5649
mod_vvisit_counterЗа прошлую неделю12824
mod_vvisit_counterЗа месяц37847
mod_vvisit_counterЗа прошлый месяц48408
mod_vvisit_counterЗа всё время2316762

Он-лайн : 43
Ваш IP адрес: 3.137.218.230
MOZILLA 5.0,
Сегодня: 2024-04-23 23:51

Cсылки


Телефоны справочных
служб

Великая Отечественная война:
подлинные истории

Военно-патриотическое
воспитание

Новости Министерства
образования РБ

Новости управления
по образованию
Могилевского горисполкома

Видеоматериалы
МГГКИ на канале

Печать PDF

О Беларусь, мая калыска,
Жыццё маё, прытулак мой!

З гарачаю любоўю нізка

Схіляюся перад табой.
Зямны паклон табе, радзіма,
Тваім палям, тваім лясам,
Тваім заводам з белым дымам,
Тваім гасцінцам і шляхам.
На спелых нівах ураджайных,
Ад краю ў край, ва ўсе канцы,
Махаюць крыламі камбайны,
Спяваюць жнеі і касцы.

П. Панчанка

29 верасня вучні IX класаў гімназіі-каледжа мастацтваў прынялі ўдзел у інтэлектуальна-пазнавальнай гульні “Ці ведаю я Беларусь?” Вучні выбіралі сабе пытанні з розных катэгорый: “Дзяржава і яе сімвалы”, “Культурная спадчына”, “Каменны летапіс”, “Зямля пад белымі крыламі”, “У свеце народных традыцый”, “Крок у будучыню”.

Былі пытанні, на якія дзевяцікласнікі адказвалі адразу, але былі і тыя, што патрабавалі задумацца, успомніць урокі гісторыі і літаратуры. Узгадалі традыцыі продкаў, народныя святы, помнікі архітэктуры і вядомых на ўвесь свет беларусаў: Францыска Скарыну, Ефрасінню Полацкую, Барбару Радзівіл, Тадэвуша Касцюшку, Ігната Дамейку, Уладзіміра Кавалёнка, Жарэса Алфёрава і інш.

Мэтай віктарыны было вывучэнне гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю і яго дасягненняў, фарміраванне паважлівых адносін да сваёй Айчыны, выхаванне пачуцця гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый , звычаяў, культуры.

Кожны вучань у канцы гульні мог сказаць: “Я ведаю і ганаруся сваёй Бацькаўшчынай!”

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дабравольская I.В.