06.09.2018
У новым навучальным годзе прайшоў першы беларускамоўны чацвер.
6 верасня на ўсіх уроках праводзіліся фізкультхвілінкі на беларускай мове. Гэта прапанова спадабалася не толькі настаўнікам, але і вучням. У кожным кабінеце былі развешаны падказкі для вучняў, адказных за такія перапынкі.Асаблівай папулярнасцю карысталіся фізкультхвілінка-рэлаксацыя і фізкультхвілінка для вачэй.
Фізкультхвілінка-рэлаксацыя (Дзеці за партамі кладуць галаву на рукі і заплюшчваюць вочы. Вершаваныя радкі чытаюцца спакойна, лагодна, робяцца даволі працяглыя паўзы, добра калі пад ціхую музыку. Апошні радок – каманда ўстаць.)
Я ляжу на траве.
Пуста-лёгка ў галаве.
Рукі цёплыя, цяжкія,
Ногі цёплым налітыя.
Сонейка прыпесціць хоча.
Я заплюшчваю вочы,
Сваё цела адпускаю.
Адчуваю: я лятаю!
Прылятаю на зямлю
І бадзера устаю!
Фізкультхвілінка для вачэй “Арэлі” (Вочы рухаюцца злева-направа)
Толькі сеў я на арэлі,
Як арэлі паляцелі!
Моцна я трымаюся,
Уверх ды ўніз гайдаюся!
І спяваю, і смяюся – анічога не баюся!
< Предыдущая | Следующая > |
---|