20.09.2018
20 верасня ў беларускі чацвер вучні 5Б класа паўдзельнічалі ў тэатральна-гульнёвай праграме “Фарбы беларускай хаткі” ў “Магілёўскім гарадскім цэнтры культуры і вольнага часу”. Дзеці з задавальненнем апынуліся ў свеце гісторыі “беларускай хаткі”, пазнаёміліся са старажытнымі прадметамі побыту, беларускім фальклорам, што дало магчымасць вучням больш падрабязна даведацца пра гісторыю сваёй краіны, яе традыцыі, культуру.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дабравольская І.В.
< Предыдущая | Следующая > |
---|