04.10.2018
Канец 2018 года багаты на пісьменнікаў-юбіляраў: Андрэй Мрый, Сяргей Грахоўскі, Ніна Мацяш, Анатоль Грачанікаў, Яўгенія Янішчыц, Кастусь Кірэенка, Адам Міцкевіч, Анатоль Вялюгін, Казімір Камейша, Вячаслаў Адамчык і інш. Васьмікласнікам было прапанавана зрабіць насценную газету ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры, прысвечаную якому-небудзь юбіляру. Вучні прысвяцілі газету Яўгеніі Янішчыц, “палескай ластаўцы”, з дня нараджэння якой споўнілася 70 год, і заслужанаму дзеячу культуры Беларусі, вядомаму беларускаму паэту, празаіку, кінадраматургу, перакладчыку і лаўрэату Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы Анатолю Вялюгіну, 95-годдзе якога беларусы будуць святкаваць 27 снежня.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Скрыпка І.А.
< Предыдущая | Следующая > |
---|