20.12.2018
20 снежня адбылася сустрэча дзевяцікласнікаў са старшынёй Магілёўскай гарадской арганізацыі “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны” Дзьячковым Алегам Уладзіміравічам. Гісторык, актывіст, чалавек, нераўнадушны да лёсу беларускай мовы, з задавальненнем адгукнуўся на запрашэнне ў госці. Вучні з цікавасцю праслухалі лекцыю пра гістарычныя мясціны сваёй малой радзімы, прагледзелі прэзентацыю і атрымалі асалоду ад чыстай беларускай гаворкі. Завяршылі сустрэчу вершам магілёўца, паэта, крытыка Сяргея Украінкі «Дзе адшукаць замову», які прымусіў задумацца кожнага пра лёс роднай мовы:
Дзе адшукаць замову
Ад абыякавасці да мовы?
Не да нямецкай,
Не да французскай –
Да сваёй, беларускай…
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дабравольская І.В.
< Предыдущая | Следующая > |
---|