…Трапяткая яна і цымбальная,
Кожным словам зіхціць, як раса.
Мілагучная, непараўнальная,
Як птушыныя песні ў лясах.
З залатымі калоссямі жытнімі
У рамонкава-казачным сне
Наша мова, вякамі спавітая,
Працінае і лашчыць мяне…
Лёля Багдановiч
Вiтаем, шаноўныя!
Бiблiятэка гiмназii-каледжа нагадвае, што 21 лютага – самы час чытаць, гутарыць, пець па-беларуску i слухаць беларускае. Чаму? Усё зразумела: менавiта ў гэты дзень святкуецца Мiжнародны дзень роднай мовы.
Далучайцеся, прыходзьце ў бiблiятэку, будзем разам святкаваць! Беларускае – любае, спрадвечнае, роднае, сваё!
< Предыдущая | Следующая > |
---|