16.11.2018
15 лістапада ў 1В класе маленькія акцёры паказалі сваім сябрам тэатралізаваную казку "Калабок". Дзеці вучыліся размаўляць на беларускай мове, гулялі ў перакладчыкаў. «Калабок» з многімі іншымі творамі, напэўна, з'яўляецца адной з самых папулярных казак у малодшага школьнага ўзросту. Сюжэт запамінаецца лёгка, героі зразумелыя, дзеянні простыя. Казка вучыць, да прыкладу, таму, што быць выхвалястым і ганарыстым - нядобра, гэта можа дрэнна скончыцца. Дзецям вельмі спадабалася быць акцёрамі школьнага тэатра.
Настаўнік пачатковых класаў Шатровіч І.У.
< Предыдущая | Следующая > |
---|