Счётчик посещений


mod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_counter
mod_vvisit_counterСегодня85
mod_vvisit_counterВчера1874
mod_vvisit_counterЗа неделю5277
mod_vvisit_counterЗа прошлую неделю23352
mod_vvisit_counterЗа месяц3541
mod_vvisit_counterЗа прошлый месяц172816
mod_vvisit_counterЗа всё время2593153

Он-лайн : 28
Ваш IP адрес: 18.220.121.174
MOZILLA 5.0,
Сегодня: 2024-07-03 01:13

Cсылки


Телефоны справочных
служб

Великая Отечественная война:
подлинные истории

Военно-патриотическое
воспитание

Новости Министерства
образования РБ

Новости управления
по образованию
Могилевского горисполкома

Видеоматериалы
МГГКИ на канале

Папулярызацыя беларускай мовы

Якія знаёмыя назвы і словы

Печать PDF

16 мая ў 4 "Б" класе прайшоў час размовы "Якія знаёмыя назвы і словы". У час занятку вучні ўспомнілі  назвы жывёл і раслін па-беларуску, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую і наадварот, разгадвалі загадкі і рэбусы.

Настаўнік пачатковых класаў Дзядкова Л.Л.

 

Да 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава

Печать PDF

Ён вернулся дамоў, каб памерці,
Як спазнаныя словы сказаць,
Што няма і не будзе нам смерці
І нятрэба па ім сумаваць.
Ён вернулся дамоў, каб не ўмерці,
Як вяртаюцца ў неба дажджы,
Бо няма нараджэння і смерці,
як Хрыста ўжо няма на крыжы…
11.06.2003
Віктар Шніп

Васіль Уладзіміравіч Быкаў – адзін з самых інтэлігентных, глыбокіх, тонкіх пісьменнікаў 70-х гадоў, які праславіўся яшчэ ў 60-ыя. Менавіта ў гэтыя гады ён стаў не толькі сімвалам Беларусі, але і адным з кандыдатаў на Нобелеўскую прэмію, не проста галоўным савецкім ваенным пісьменнікам, ён стаў увогуле адным з сімвалаў нашай прозы ў гэты час. Прафесар Томас Бэрд пісаў: “Некалі я звярнуў увагу Іосіфа Бродскага на вашага пісьменніка Васіля Быкава. Я даў яму некалькі быкаўскіх твораў на рускай мове. Бродскі быў вельмі ўражаны Быкавым. Болей таго, ён пачаў рыхтаваць ліст у Нобелеўскі камітэт з рэкамендацыяй узнагародзіць Васіля Быкава Нобелеўскай прэміяй. Той ліст, на жаль, не быў дапісаны і дасланы, бо Бродскі раптоўна памёр”.

Нарадзіўся Васіль Быкаў у невялікай вёсцы Бычкі на Ушаччыне ў самай звычайнай сялянскай сям’і і з дзяцінства выяўляў здольнасці ў маляванні. Будучы пісьменнік згадваў: “Я не люблю свайго дзяцінства. Галоднае жыццё, калі трэба ісці ў школу, а няма чаго паесці і апрануць… Адзінае, што было радасцю, дык гэта прырода і кнігі. Майн Рыд, Жуль Верн, Джэк Лондан, а таксама Гайдар, Горкі, Талстой – вось уладары маіх тагачасных дум, тыя, хто запаліў у душы агеньчык надзеі і паклікаў да іншага і светлага”.

Пасля заканчэння восьмага класа паступіў на скульптара ў Віцебскае мастацкае вучылішча. Але вучыцца давялося яму там усяго год.

У 1940 годзе па ўказу Сталіна была адменена дзяржаўная стыпендыя, а навучанне зрабілі платным. Будучы пісьменнік не мог дазволіць сабе плаціць за навучанне і, у сувязі з цяжкім становішчам у сям’і, быў вымушаны вярнуцца дадому. Васіль моцна перажываў, што яму прыйшлося пакінуць вучобу.

Але звычка маляваць засталася – Быкаў машынальна маляваў у сшытках падчас размоў. А некаторыя замалёўкі, зробленыя ў вайну, паслужылі вокладкай для яго кнігі “Мёртвым не баліць”.

Перад самай вайной Быкаў апынуўся на Украіне. Ён быў мабілізаваны на абарончыя работы ў інжынерны батальён. Потым былі баі на Паўднёва-Заходнім фронце, пяхотнае вучылішча ў Саратаве. З 1943 года ваяваў на 2-м і 3-м Украінскіх франтах. Быў двойчы паранены. У 1944 годзе бацькі Быкава атрымалі паведамленне, што іх сын мужна загінуў у баях з фашыстамі каля Кіраваграда. Але ён выжыў і ваяваў далей.

Пасля дэмабілізацыі ў 1947 годзе жыў у Гродне, працаваў мастаком у гродзенскіх майстэрнях, у рэдакцыі абласной газеты “Гродзенская праўда”. Быў абраны сакратаром Гродзенскага адзялення Саюза пісьменнікаў БССР. З 1959 года з’яўляўся членам Саюза пісьменнікаў СССР. У 1978 годзе пераехаў у Мінск, дзе стаў займацца выключна літаратурнай працай.

Сам Быкаў лічыў, што яго творчы літаратурны шлях пачаўся ў 1951 годзе, калі падчас праходжання вайсковай службы на Курылах выйшлі творы “Смерць чалавека” і “Абознік”. Дэбютныя апавяданні былі прызнаны крытыкамі ўдалымі, але сам Васіль Уладзіміравіч сумняваўся ў тым, што павінен прысвяціць сваё жыццё літаратуры.

Канец 50-х – пачатак 60-х – перыяд творчых пошукаў. Быкаў піша сатырычныя мініяцюры, прыгодніцкія апавяданні, навелы маральна-этычнай тэматыкі, цыкл ваенных апавяданняў, рэцэнзіі.

У 1959 годзе пісьменнік звяртаецца да тэмы вайны праз аповесць “Жураўліны крык”, і застаецца з гэтай тэмай назаўжды.

Быкаў быў франтавіком, усе жахі вайны бачыў на ўласныя вочы, менавіта таму яго проза настолькі хвалюючая, а ваенныя падзеі ў ёй вельмі праўдападобныя.

Творчасць пісьменніка даволі выразна дзеліцца на тры этапы. Першы – гэта ранняя ваенная проза: “Круглянскі мост”, “Мёртвым не баліць” , “Абеліск”, “Яго батальён”. Гэта тэксты, у якіх ёсць галоўная нота аўтара, думка аб тым, што на вайне патрэбна заставацца чалавекам. У гэтых творах Быкаў піша, што смерць на вайне справа будзённая; пытанне не ў тым, загінеш ты ці не, пытанне ў тым, як ты загінеш і што пасля гэтага пра цябе скажуць. Вось ён – чалавек, у якім сумленне мацней за любы страх. Страх перад уласным сумленнем для герояў Быкава самае галоўнае. “Яго батальён” Міхаіл Веллер лічыў лепшай ваеннай прозай, наогул калі небудзь напісанай.

Другі перыяд яго творчасці – гэта партызанскія аповесці. “Пайсці і не вярнуцца”, “Дажыць да світання” і “Сотнікаў” – гэта галоўныя кнігі аб вайне, якія былі ім напісаныя.

Цікавы ўрывак з інтэрв’ю з акцёрам Юрыем Смірновым, які сыграў Рыбака ў спектаклі “Скрыжаванне” Тэатра на Таганцы: “… Калі ў тэатр прыехаў Васіль Быкаў, я завёў з ім размову, абараняючы Рыбака:- У майго героя нават думкі не было, каб здрадзіць, пакуль ён не трапіў у форс-мажорную сітуацыю!

Быкаў адказаў:

— Такім людзям, як Сотнікаў, ставяць помнікі, а такіх, як Рыбак, — узнагароджваюць ордэнамі. Але ў вашага героя не было адной якасці – годна прыняць смерць”.

І гэта вельмі чалавечна, далёка не кожны на такое здатны! У спектаклі быў надзвычай моцны фінал: павесіўшы таварыша, Рыбак заставаўся моўчкі сядзець на краёчку сцэны, а гледачы ў поўнай цішыні пакідалі залу без звыклых апладысментаў.

Трэці перыяд работы Быкава – калі ён адышоў ад ваеннай тэматыкі і напісаў спачатку “Знак бяды”, якая прынесла яму Ленінскую прэмію, потым адзін з лепшых яго твораў — “Афганец”.

У 1980 годзе Васілю Уладзіміравічу Быкаву было прысвоена званне народнага пісьменніка Беларусі.

Быкаў узнагароджаны Ленінскай прэміяй за аповесць “Знак бяды” (1986), Дзяржаўнай прэміяй СССР за аповесці “Дажыць да світання” і “Абеліск” (1974), Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Якуба Коласа за аповесці “Воўчая зграя” і “Яго батальён” (1978), Літаратурнай прэміяй БССР імя Якуба Коласа за аповесць “Трэцяя ракета” (1964). Пісьменнік — Герой Сацыялістычнай Працы (1984), атрымаў ордэн Леніна (1984), ордэн Айчыннай вайны 1 ступені (1985), ордэн Дружбы народаў (1994), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1974), ордэн Чырвонай Зоркі (1944).

Узнагароджаны мноствам медалёў, сярод якіх медаль Францыска Скарыны (1994).

Па творах Быкава знята больш за 20 фільмаў. Самыя вядомыя з іх – “Трэцяя ракета” (1963), “Альпійская балада” (1966), “Дажыць да світання” (1975), “Узыходжанне” (1976), “Знак бяды” (1985), “Пайсці і не вярнуцца” (1992), “У тумане” (2012).

Вуліца імя Быкава ёсць у Беластоку (Польшча) і пасёлку Ждановічы пад Мінскам. У Віцебску па вуліцы Суворава на будынку дзіцячай мастацкай школы №1 устаноўлена мемарыяльная шыльда ў гонар пісьменніка.

 

Цікавыя факты:

o У 6 класе Быкаў знайшоў дарэвалюцыйнае выданне “З гарматы на Месяц” Жуля Верна і пераклаў яго на беларускую мову. “Спісаў дзясятак вучнёўскіх сшыткаў. А пасля даслаў ліст у “Піянер Беларусі” з пытаннем, куды мне паслаць пераклад. Атрымаў адказ з тлумачэннем, што калі ёсць тэкст рускамоўны, дык навошта беларускі, у нас вывучаюць рускую мову, таму прачытаюць і па-руску”.

o

Хатняя бібліятэка Васіля Быкава складалася з некалькіх тысяч тамоў – беларуская, руская, сусветная класіка, сучасная літаратура, і кожную кнігу ён прачытаў. Гэта – значна больш, чым праграма філалагічнага факультэту ўніверсітэта.

o На вайне некалькі разоў выпадковасць уратоўвала яго ад смерці. У самым пачатку вайны ён трапіўся каменданцкаму патрулю, яго хацелі расстраляць і нават вывелі ў двор, але чырвонаармеец пашкадаваў юнака, загадаў уцякаць. “І я рвануў праз бульбоўнік да блізкай праломіны ў плоце, чакаючы, што ён зараз у мяне стрэліць. Ён і сапраўды стрэліў, але ўгару, як я зразумеў бегучы, хоць і не азірнуўся нават”.

o Першая кніга Васіля Быкава была зборнікам фельетонаў і выйшла ў бібліятэцы сатырычнага часопіса “Вожык”.

o Насупраць пісьмовага стала Быкава былі партрэты і фотаздымкі Льва Талстога і Аляксандра Твардоўскага.

o Васіль Уладзіміравіч быў заўзятым аўтааматарам, меў спачатку “Жыгулі”, потым “Волгу” і любіў рамантаваць аўтамабілі – прычым прапаноўваў гэта і сябрам.

o На пачатку 90-х гадоў, паводле Бібліятэкі Кангрэсу ЗША, творы Васіля Быкава былі перакладзены на 52 мовы.

Быкаў сцвярджаў сваімі кнігамі, што адзін у полі воін. Яго творы – аб мужнасці як здольнасці здзяйсняць учынкі і несці адказнасць перад сабой і іншымі.

У Васіля Быкава можна чытаць усё – вы не застанецеся расчараванымі. Калі ж гаварыць аб рэкамендацыях, прачытайце, або перачытайце, напрыклад наступныя кнігі:

o «Жураўліны крык» (1959 г.)

o «Трэцяя ракета» (1961 г.)

А калі вы захочаце ведаць, якой бывае сапраўдная паэма ў прозе раім пазнаёміцца з гэтым творам

o «Альпійская балада» (1963 г.)

o «Мёртвым не баліць» (1965 г.)

o «Сотнікаў» (1970 г.)

Увага! Не ў якім разе не прапускайце!

o «Доўгая дарога дадому» (2002 г.)

«Напэўна, самае дзейснае, самае практычнае - прымусіць чалавека заглянуць у сябе, прымусіць яго ўбачыць, які ён ёсць, што ў ім ёсць подлае, а што добрае. Калі ён разбярэцца ў сабе з дапамогай мастацтва, то і будзе вынік», — вось аксіёма літаратуры вышэйшай пробы па Быкаву.

Гуманізм Быкава праводзіць адну галоўную ідэю: калі ў імя выратавання другіх патрэбна ахвяраваць сабой – іншага шляху няма. Той, хто захоўвае сваё жыццё за кошт другіх, па Быкаву, асуджаны на вечныя мукі ва ўласнаручна выбудаваным пекле.

У творах пісьменніка скалынаецца свет, і гарыць пад нагамі зямля, і кожны герой робіць свой выбар, прымае сваё “быць ці не быць”, асуджаючы сябе на пакутніцтва ці на горкія плады здрадніцтва. І ў кожнага свой выбар.

Цікавыя факты пра беларускую мову

Печать PDF

2 мая ў чарговы беларускамоўны чацвер настаўнікі беларускай мовы правялі інфармацыйна-выхаваўчыя хвілінкі, на якіх пазнаёмілі вучняў з цікавымі звесткамі пра беларускую мову. Настаўнікі расказалі пра слоўнікавы склад нашай мовы, пра тое, што яе лічуць самай мілагучнай пасля італьянскай, пра помнік літары “Ў” у Полацку.

Цікавыя факты пра беларускую мову:

- Нашая мова – адная з самых багатых у свеце. Яна налічвае да 500 тысяч слоў, дыялектная – ад 1,5 да 2 мільёнаў.

- Гісторыя яе пісьменства налічвае больш за 10 стагоддзяў.

- Мова мае тры алфавіты: кірыліца, лацініца і арабская вязь.

- Займела статус дзяржаўнай яшчэ ў ВКЛ.

- Паводле UNESCO – самая мілагучная пасля італьянскай.

- У рейтингу моў паводле колькасці носьбітаў займае 69-е месца.

- Венгерскі матэматык і лінгвіст Андраш Корнай апублікаваў у 2013-м навуковую працу "Лічбавая смерць моў". Ён вывучаў сусветныя мовы, якія знаходзяцца пад пагрозай вымірання ў інтэрнэце і ў электронных прыладах. Беларуская мова апынулася ў ліку бясспрэчна жывых.

- Прыкладам павагі да беларускай мовы для многіх беларусаў служаць паслы замежных краін, якія актыўна выкарыстоўваць яе ў публічнай сферы.

Адным з першых па-беларуску загаварыў пасол ЗША Джордж Крол. Яго ініцыятыву падхапілі шведскі пасол Стэфан Эрыксан, літоўскі — Эдмінас Багдонас і іншыя. Гэтыя замежныя дыпламаты натхнілі на вывучэнне роднай мовы многіх беларусаў.

- Скульптурным увасабленнем адметнасці беларускай мовы з'яўляецца помнік літары "Ў" у Полацку (2003 год). Ля падножжа скульптуры выбіты радкі з верша народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна: "Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет". Аўтар праекту — мастак і дызайнер Ігар Куржалаў.

Дабравольская І.В., настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Дзіцячая гадзіна "Я - маленькі беларус"

Печать PDF

18 красавіка ў 4 "А" класе з мэтай далучэння вучняў да беларускай культуры і прывіцця любові да беларускай мовы, прайшла дзіцячая гадзіна "Я - маленькі беларус".


Дзеці на мерапрыемстве папоўнілі свае веды пра Беларусь, пра сімвалы нашай краіны, прыроду і жывёльны свет, адгадвалі загадкі і рэбусы пра гарады Беларусі, пазнаёміліся са знакамітымі мясцінамі і са славутымі імёнамі беларускай зямлі.

На працягу ўсяго мерапрыемства гучала беларуская мова, дзеці чыталі беларускія вершы і спявалі беларускія песні.

Настаўнік пачатковых класаў: Шчацініна А.У.

 

Інфармацыйна-выхаваўчыя перапынкі “Размаўляй са мной па-беларуску”

Печать PDF

11 красавіка ў гімназіі-каледжы прайшлі інфармацыйна-выхаваўчыя перапынкі “Размаўляй са мной па-беларуску”, у якой прымалі ўдзел вучні 5-9 класаў. Вучні цягнулі слова, напісанае па-беларуску, і адшуквалі на стэндзе адпаведны малюнак. Дзякуючы такім мерапрыемствам, у форме гульні дзеці запамінаюць значэнні беларускіх слоў “прас” (утюг), “парасон” (зонт), “пацеркі” (бусы), “цвік” (гвоздь), “альтанка” (беседка), “анёл” (ангел), “відэлец” (вилка) і іншыя, назапашваюць сваю лексіку.
Правядзенне такіх акцый, несумненна, спрыяе павышэнню цікавасці да роднай мовы і ярка ілюструе, што наша родная мова варта таго, каб гаварыць на ёй.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дабравольская І.В.

Юныя таленты!

Печать PDF

У гэтым навучальным годзе дзве вучаніцы з 7 “Б” класа сталі ўдзельнікамі і прызёрамі двух творчых літаратурных конкурсаў.

Білаус Марта атрымала дыплом 2 ступені за верш “Памяці Васіля Быкава” ў гарадскім этапе рэспубліканскага інтэрнэт-конкурсу “Чалавек свайго лёсу” да 100-годдзя В.Быкава.

Качанава Аляксандра атрымала дыплом 3 ступені за верш “Рагнеда” ў рэспубліканскім этапе літаратурнага інтэрнэт-конкурсу “Здабыткі гісторыі: асобы і падзеі”.

Віншуем дзяўчынак з перамогай! Так трымаць!

Памяці Васіля Быкава

Няма на свеце справы складаней, чым пісаць простую,

чэсную прозу пра чалавека…

Эрнэст Хемінгуэй

Уварвалась вайна ў жыццё юнака

І парушыла ўсе яго планы

Аб далейшым жыцці, аб шляху мастака…

Ён забыўся на ўсе свае мары.

Бруд ваенных дарог у поўнай меры спазнаў.

Смерць сяброў сэрца больна прымала.

У руках сваіх моцна вінтоўку трымаў,

Вера ў лепшае сіл надавала.

Толькі ў пісьмах да маці ён мог расказаць

Колькі жахаў прыйшлося пабачыць.

Зрэла думка аб тым, каб вайну паказаць

Без прыкрас, толькі праўду зазначыць.

У акопах пісаць стаў нататкі свае,

Думы-роі ляглі на паперу.

І герой невыдумны, ён побач ідзе

У “Альпійскай баладзе”, “Кар’еры”.

Для нашчадкаў пісаў, шкадаваўшы аб тым,

Што яго пакаленне “забіта”.

Каб малы і дарослы ўсю праўду чытаў,

Аб загінуўшых памяць была не забыта.

 

Пазнавальная гульня “Беларускія прысмакі”

Печать PDF

Калі на свеце нехта дзесьці
Умее добра працаваць,
То ўмее ён і смачна з’есці,
І,
адпаведна, згатаваць!
Таму дастойна, без эфекту
Прымай падзяку-пахвалу
І беларускаму палетку,
І беларускаму сталу!

Ніл Гілевіч

4 красавіка ў гімназіі-каледжы імя Яўгенія Глебава прайшоў чарговы беларускамоўны чацвер. У гэты раз навучэнцы гімназіі прымалі актыўны ўдзел у пазнавальнай гульні "Беларускія прысмакі".

Які ж беларус не любіць паесці! А колькі смачных нацыянальных страў ёсць у беларускай кухні! Дома вучням трэба было намаляваць нацыянальную страву і напісаць яе рэцэпт. У час заняткаў вучні даведаліся, што гатавалі нашы продкі, дзяліліся рэцэптамі, адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі пра ежу,  з задавальненнем удзельнічалі ў інтэрактыўных гульнях, прысвечаных стравам беларускай кухні. А ў вольны час паабяцалі прыгатаваць разам з матуляй хрушч ці наліснікі.


Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дабравольская І.В.

 

Урок-конкурс “Малюем словамі”

Печать PDF

 

21 сакавіка ў 3 “Б” класе прайшоў урок-конкурс “Малюем словамі”.

Вучні замацоўвалі веды аб мове, аб багацці і разнастайнасці моўных сродкаў, якімі можна адлюстраваць павагу і любоў да Радзімы,  роднай прыроды і беларускага слова.


Настаўнiк пачатковых класаў Шатровiч I.У.

 

Вiктарына "Свая гульня"

Печать PDF

14 сакавіка ў 7 классах прайшла вiктарына "Свая гульня", прысвечаная роднай мове.

Вучні займаліся перакладам слоў, адказвалі на пытанні па дзяржаўнай сімволіцы нашай Радзімы, успаміналі прыказкі пра мову, разгадвалi загадкi i рашалi рэбусы. Вельмi цiкаавым атрымалася спаборнiцтва ў вымауленнi скарагаворак. Мерапрыемства атрымалася займальным i карысным!

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “З любоўю да роднага слова”

Печать PDF

 

З 19.02 па 23.02.2024 года ў гімназіі-каледжы праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры “З любоўю да роднага слова”. Вучні актыўна прынялі ўдзел у разнастайных мерапрыемствах: віктарынах, інтэрактыўных гульнях, інсцэніроўках па мастацкіх творах, алімпіядзе.

Распачаўся тыдзень акцыяй “Вітаемся па-беларуску”, інфармацыйна-выхаваўчымі хвілінкамі “Цікавыя факты пра Беларусь і беларускую мову”.

Вучні V класаў на гэтым тыдні ўдзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні “Сцяжынкамі Беларусі”.

Для навучэнцаў VI класаў быў арганізаваны ўрок-суд ”Хто вінаваты?” па творы К.Чорнага “Насцечка”. Быў праведзены сапраўдны кастынг на ўдзел у мерапрыемстве. Суд прайшоў цікава, павучальна і выхаваўча. Многія ўдзельнікі праявілі акцёрскія здольнасці.

Вучні VII класаў сталі ўдзельнікамі тэатральнага мерапрыемства па творы З.Бядулі “На Каляды к сыну”.

Сапраўдная інтэлектуальная барацьба адчувалася на інтэрактыўнай гульні “Ці ведаю я Беларусь?”, арганізаванай для вучняў VIII класаў. Мэтай мерапрыемства стала развіццё пазнавальнай і творчай актыўнасці вучняў, выхавання ў вучняў пачуцця калектывізму, узаемападтрымкі і ўзаемадапамогі, павышэння цікавасці і любові да роднага слова. У выніку, як заўсёды, перамагла дружба.

У V-IX класах прайшла віктарына “Пазнай героя па апісанні”. У IX - гульня-конкурс “Падарожжа па Мовазнавіі”.

22 лютага традыцыйна масава і цікава прайшла рэспубліканская гульня-конкурс “Буслік-2024” сярод навучэнцаў IV-IX класаў і I курса. Вырашэнне моўных задач яшчэ больш далучыла дзяцей да роднай мовы.

Вельмі прыемна, што ў нашай гімназіі ёсць таленавітыя, нераўнадушныя і ініцыятыўныя вучні. Вялікі дзякуй за ўдзел у тыдні беларускай мовы і літаратуры. Да новых сустрэч!