Папулярызацыя беларускай мовы
Дадзены старт першаму этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Усе жадаючыя 9-х класаў прынялі ўдзел у алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры.
Знаўцам роднай мовы патрэбна было зрабіць 10 заданняў комплекснай работы і напісаць водгук на верш Рыгора Барадуліна. Пераможцы прымуць удзел у другім этапе, які пройдзе ў лістападзе месяцы.
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры
28 верасня ў групе падоўжанага дня для вучняў чацвёртых класаў адбылося мерапрыемства “Беларуская іншаземка”, прысвечанае самай папулярнай беларускай гародніне – бульбе.
Напярэдадні свята была арганізавана выстава “Бульбяныя цуды”, на якой дзеці паказалі свае вырабы з бульбачкі. Яны творча падышлі да справы і заўважылі “незвычайнае ў звычайным”.
Беларускае слова, народныя песні дапамаглі ўсім прысутным акунуцца ў атмасферу святочнага настрою! Бацькі для пачастунку прыгатавалі стравы з бульбы , у якія ўмясцілі сваю пяшчоту і кулінарныя таленты!
На мерапрыемстве вучні паведамілі і аб тым, як у гады Вялікай Айчыннай вайны іх прабабулі і прадзядулі, тагачасныя дзеці, на працягу ўсяго жыцця ўспаміналі пра голад, пра тое, як елі гнілую бульбу і хлеб з бульбянога шалупіння, дзякуючы чаму і здолелі выжыць, шкадавалі, як у іх забралі шчаслівае дзяцінства. І яшчэ раз дзеці пераканаліся ў тым, што трэба берагчы мір і спакой на нашай роднай зямлі.
Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі пачаставаліся бульбянымі прысмакамі! Было вельмі смачна!
Гэта свята дапамагло дзецям дакрануцца да народных вытокаў і беларускіх традыцый.
Аўтушэнка Э.Д., выхавальнік ГПД
21 верасня ў 2 «Б» класе вучні даведаліся пра свята беларусаў «Багач» . Гэта старажытнае свята заканчэння ўборкі зерневых і азімай сяўбы, водгук язычніцкага свята земляробчага культу «бога сонца, бога дастатку і багацця».
Багач сімвалізуе дастатак, багацце, якое прыйшло да земляроба. На свята ладзілі ўрачыстую вячэру: рабілі каўбасы, смажанае мяса, абавязкова бліны з маслам.
Вучні пазнаёміліся з абрадам «Багач», пажадалі адзін аднаму добрага ўраджаю.
JPAGE_CURRENT_OF_TOTAL
<< Первая < Предыдущая 1 2 3 Следующая > Последняя >>