Юныя таленты!

Печать

 

У гэтым навучальным годзе дзве вучаніцы з 7 “Б” класа сталі ўдзельнікамі і прызёрамі двух творчых літаратурных конкурсаў.

Білаус Марта атрымала дыплом 2 ступені за верш “Памяці Васіля Быкава” ў гарадскім этапе рэспубліканскага інтэрнэт-конкурсу “Чалавек свайго лёсу” да 100-годдзя В.Быкава.

Качанава Аляксандра атрымала дыплом 3 ступені за верш “Рагнеда” ў рэспубліканскім этапе літаратурнага інтэрнэт-конкурсу “Здабыткі гісторыі: асобы і падзеі”.

Віншуем дзяшчынак з перамогай! Так трымаць!

Памяці Васіля Быкава

Няма на свеце справы складаней, чым пісаць простую,

чэсную прозу пра чалавека…

Эрнэст Хемінгуэй

Уварвалась вайна ў жыццё юнака

І парушыла ўсе яго планы

Аб далейшым жыцці, аб шляху мастака…

Ён забыўся на ўсе свае мары.

Бруд ваенных дарог у поўнай меры спазнаў.

Смерць сяброў сэрца больна прымала.

У руках сваіх моцна вінтоўку трымаў,

Вера ў лепшае сіл надавала.

Толькі ў пісьмах да маці ён мог расказаць

Колькі жахаў прыйшлося пабачыць.

Зрэла думка аб тым, каб вайну паказаць

Без прыкрас, толькі праўду зазначыць.

У акопах пісаць стаў нататкі свае,

Думы-роі ляглі на паперу.

І герой невыдумны, ён побач ідзе

У “Альпійскай баладзе”, “Кар’еры”.

Для нашчадкаў пісаў, шкадаваўшы аб тым,

Што яго пакаленне “забіта”.

Каб малы і дарослы ўсю праўду чытаў,

Аб загінуўшых памяць была не забыта.