Пазнавальная гульня “Беларускія прысмакі”

Печать

Калі на свеце нехта дзесьці
Умее добра працаваць,
То ўмее ён і смачна з’есці,
І,
адпаведна, згатаваць!
Таму дастойна, без эфекту
Прымай падзяку-пахвалу
І беларускаму палетку,
І беларускаму сталу!

Ніл Гілевіч

4 красавіка ў гімназіі-каледжы імя Яўгенія Глебава прайшоў чарговы беларускамоўны чацвер. У гэты раз навучэнцы гімназіі прымалі актыўны ўдзел у пазнавальнай гульні "Беларускія прысмакі".

Які ж беларус не любіць паесці! А колькі смачных нацыянальных страў ёсць у беларускай кухні! Дома вучням трэба было намаляваць нацыянальную страву і напісаць яе рэцэпт. У час заняткаў вучні даведаліся, што гатавалі нашы продкі, дзяліліся рэцэптамі, адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі пра ежу,  з задавальненнем удзельнічалі ў інтэрактыўных гульнях, прысвечаных стравам беларускай кухні. А ў вольны час паабяцалі прыгатаваць разам з матуляй хрушч ці наліснікі.


Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дабравольская І.В.