Свята бульбы “Беларуская іншаземка”

Печать

28 верасня ў групе падоўжанага дня для вучняў чацвёртых класаў адбылося мерапрыемства “Беларуская іншаземка”, прысвечанае самай папулярнай беларускай гародніне – бульбе.

Напярэдадні свята  была арганізавана выстава “Бульбяныя цуды”, на якой дзеці паказалі свае вырабы з бульбачкі. Яны творча падышлі да справы і заўважылі “незвычайнае ў звычайным”.

Беларускае слова, народныя песні дапамаглі ўсім прысутным акунуцца ў атмасферу святочнага настрою! Бацькі для пачастунку прыгатавалі стравы з бульбы , у якія ўмясцілі сваю пяшчоту і кулінарныя таленты!

На мерапрыемстве вучні паведамілі і аб тым, як у гады  Вялікай Айчыннай вайны іх прабабулі і прадзядулі, тагачасныя дзеці, на працягу ўсяго жыцця ўспаміналі пра голад, пра тое, як елі гнілую бульбу і хлеб з бульбянога шалупіння, дзякуючы чаму і здолелі выжыць, шкадавалі, як у іх забралі шчаслівае дзяцінства. І яшчэ раз дзеці пераканаліся ў  тым, што трэба берагчы мір і спакой на нашай роднай зямлі.

Напрыканцы мерапрыемства  ўсе ўдзельнікі пачаставаліся бульбянымі прысмакамі!  Было вельмі смачна!

Гэта свята дапамагло дзецям дакрануцца да народных вытокаў і беларускіх традыцый.

Аўтушэнка Э.Д., выхавальнік ГПД