Віктарына «Пазнай твор па першых радках»

Печать

28 кастрычніка вучням 6-9 класаў настаўнікі беларускай мовы прапанавалі віктарыну «Пазнай твор па першых радках”, 5 класам - крыжаванкі, дзе трэба было запісаць пераклад слоў з рускай мовы на беларускую. На перапынках вучні, неабыякавыя да беларускай літаратуры, успаміналі творы, якія вывучалі раней. Сярод іх былі як класічныя творы (вершы М. Багдановіча “Маёвая песня”, “Вадзянік”, паэма “Курган” Я.Купалы, раздзелы з паэмы “Новая зямля” Я. Коласа), так і творы сучасных аўтараў (“Жураўлі на Палессе ляцяць” А. Ставера, “Два полі “ А.Вярцінскага, “Камень ля вёскі Камень” К.Камейшы, “Маці” С.Грахоўскага і г.д.). Дзеці заўсёды з ахвотай удзельнічаюць у такіх віктарынах, бо гэта магчымасць праявіць сябе знаўцам беларускай літаратуры. Вельмі прыемна, што на вялікую колькасць пытанняў дзеці змаглі даць правільныя адказы без дадатковых падказак!

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дабравольская І.В.