Інтэрактыўная гульня “Размаўляй па-беларуску”

Печать

10 верасня ў гімназіі-каледжы прайшла штогадовая інтэрактыўная гульня “Размаўляй па-беларуску”, у якой прымалі ўдзел вучні 5-9 класаў. Вучні цягнулі слова, напісанае па-беларуску, і адшуквалі на стэндзе адпаведны малюнак. Дзякуючы такім мерапрыемствам, у форме гульні дзеці запамінаюць значэнні беларускіх слоў “прас” (утюг), “парасон” (зонт), “пацеркі” (бусы), “цвік” (гвоздь), “альтанка” (беседка), “анёл” (ангел), “відэлец” (вилка) і інш, назапашваюць сваю лексіку.
Правядзенне такіх акцый несумненна спрыяе павышэнню цікавасці да роднай мовы і ярка ілюструе, што наша родная мова варта таго, каб гаварыць на ёй.