Масленіца-крывашэйка, адгулялі мы цябе харашэнька

Печать

12 сакавіка ў 3Б класе адбылася Масленіца. Адзначаць народныя святы - добрая традыцыя, якую вучні захоўваюць ужо трэці год. Да свята рыхтаваліся некалькі дзён: вучылі вершы і песні, нарыхтоўвалі розныя прысмакі. А ў пятніцу з песнямі і гульнямі завіталі ў госці да іншых класаў, дзе паведамілі пра традыцыі святкавання Масленіцы. А потым адзначалі свята з гульнямі, песнямі і танцамі ў коле аднакласнікаў. Галоўная мэта Масленіцы - гуканне вясны. Спадзяемся, што яна нарэшце прыйдзе і прынясе нам здароўе, весялосць і шчасце.