Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “З любоўю да роднага слова”

Печать

З 15.02 па 19.02.2021 у гімназіі-каледжы праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры “З любоўю да роднага слова”. Вучні актыўна прынялі ўдзел у разнастайных мерапрыемствах: віктарынах, інтэрактыўных гульнях, конкурсах, алімпіядзе.
Распачаўся тыдзень акцыяй “Вітаемся па-беларуску”, а вучні 5”А” і 5”Б” класаў у першы дзень тыдня наведалі абласную бібліятэку імя У.І.Леніна. Дзеці сталі ўдзельнікамі інтэрактыўнай гульні-квэста “Знаёмства з музычнымі інструментамі”. У ходзе заняткаў вучні навучыліся адрозніваць гучанне скрыпкі ад кларнета, даведаліся пра народныя музычныя інструменты беларусаў, такія як свірэль, ліра, гуслі і лютня. Тасама вучні 5-ых класаў удзельнічалі ў інтэрактыўнай гульне “Сцяжынкамі Беларусі”.
Для навучэнцаў 6-ых класаў быў арганізаваны ўрок-суд ”Хто вінаваты?” па творы К.Чорнага “Насцечка”.
Быў праведзены сапраўдны кастынг на ўдзел у мерапрыемстве. Суд прайшоў цікава, павучальна і выхаваўча.
Вучні 7-ых класаў прынялі ўдзел ва ўроку-інсцэніроўцы па творы Змітрака Бядулі “На Каляды к сыну”.
18 лютага традыцыйна масава і цікава прайшла гульня-конкурс “Буслік-2021” сярод навучэнцаў 3-9 класаў. Вырашэнне моўных задач яшчэ больш далучыла дзяцей да роднай мовы.
Сапраўдная інтэлектуальная барацьба адчувалася на інтэрактыўнай гульне “Ці ведаю я Беларусь?”, арганізаванай для вучняў 7-ых і 8-ых класаў. Мэтай мерапрыемства стала развіццё пазнавальнай і творчай актыўнасці вучняў, выхавання ў вучняў пачуцця калектывізму, узаемападтрымкі і ўзаемадапамогі, павышэння цікавасці і любові да роднага слова. У выніку, як заўсёды, перамагла дружба.

Значны ўплыў на свядомасць кожнага аказала інфармацыйная гадзіна, прысвечаная Дню роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.
У апошні дзень тыдня прашла віктарына “Пазнай героя па апісанні” і арганізавана дамашняя алімпіяда па беларускай мове і літаратуры.

Вельмі прыемна, што ў нашай гімназіі ёсць таленавітыя, нераўнадушныя і ініцыятыўныя вучні. Вялікі дзякуй за ўдзел у тыдні беларускай мовы і літаратуры. Да новых сустрэч!