З любоўю да роднай мовы

Печать

У красавіку 2020 года прыйшлі вынікі рэспубліканскай гульні-конкурса па беларускай мове і літаратуры «Буслік - 2020». Конкурс праходзіў у лютым і быў прымеркаваны ў гімназіі-каледжы да мерапрыемстваў у рамках «Тыдня беларускай мовы і літаратуры». Прымаючы ўдзел у гульні-конкурсе, навучэнцы павышалі сваю зацікаўленасць да прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», пашыралі слоўнікавы запас, рашалі займальныя заданні, для выканання якіх неабходна было прымяніць ужо вывучаны матэрыял па прадметах, праявіць кемлівасць, успомніць народныя прыкметы і павер'і, паказаць веды не толькі па беларускай мове і літаратуры, але і па геаграфіі, біялогіі, гісторыі.
Ужо каторы год гімназісты даволі актыўна прымаюць удзел у гульні-конкурсе «Буслік». У 2020 годзе такіх аматараў было 73. Самымі выніковымі і па колькасці ўдзельнікаў, і па колькасці вызначаных прызоў сталі 7-ыя і 9-ыя класы. Яны атрымалі 8 (па 4 суадносна) з 14 прызоў.

Спадзяемся, што цікавасць да беларускай мовы будзе толькі ўзрастаць і ў наступным годзе жадаючых прыняць удзел у гульні-конкурсе па роднай мове і прызёраў будзе значна больш. Жадаем поспехаў!