…Беларусь!
Родны край!
Ты жывеш! Мацi стрэлася з сынам.
Ён спяшаўся iсцi.
Многа сцежак прайшоў франтавых.
I чырвона-чырвона цвiтуць арабiны
Па шляхах, па гаях,
Па шырокiх палетках тваiх...
(Пятрусь Броўка, «Родны край»)
I памяць гаворыць : зборнiк твораў для дадатковага чытання у 10 класе : для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту / склад. С.I.Моўчан. – Мiнск : Беларусь, 2023. – 279 с. – (Школьная бiблiятэка).
У кнігу ўвайшлі лірычныя і празаічныя творы беларусаў-франтавікоў, сучасных беларускіх аўтараў, для якіх тэма Вялікай Айчыннай вайны стала адной з галоўных у творчасці. Глыбока і па-майстэрску ў іх перададзены боль беларускага народа, раскрыты трагедыі асобных сем’яў і людзей, паказаны самыя жахлівыя бакі вайны – для таго, каб такое болей ніколі не паўтарылася...
< Предыдущая | Следующая > |
---|