Юныя таленты!

Печать

У 2022-2023 навучальным годзе вучаніца 6 “Б” класа Качанава Аляксандра стала ўдзельнікам і прызёрам двух творчых конкурсаў «Спроба пяра» і “Здабыткі гісторыі: асобы і падзеі”. За верш “У адзінстве – сіла!” у гарадскім конкурсе юных паэтаў “Спроба пяра” Аляксандра атрымала дыплом 3 ступені. Верш “Рагнеда” ў гарадскім і абласным этапах літаратурнага інтэрнэт-конкурса “Здабыткі гісторыі: асобы і падзеі” ў сакавіку атрымаў дыпломы 1 ступені. Віншуем Аляксандру з перамогай! Так трымаць!

У адзінстве – сіла!

Ад гнёту плечы згорбіўшы спрадвек,

Жыў просты беларускі чалавек.

Імкнуўся быць гаспадаром у продкаў доме,

Каб ставілісь з павагай к яго роднай мове,

Каб дзеці ведалі і ганарыліся: адкуль і хто такія,

А могілкі бацькоў, каб не тапталі сапагі чужыя…

Вось так і крочыць дзень за днём да мэты запаветнай.

Чым ён мацней, хітрэй драпежнік-вораг адпаведна.

Каб брат на брата, сын на бацьку не хадзілі

І каб з суседзямі былі і жылі ў міры.

Каб разам ворагам супрацьстаяць было магчыма,

Каб зразумелі ўсе: моц не ў руках, а ў адзінстве - сіла!

Рагнеда

Няўмольны час…

Бязлітасны лёс…

Пісаць пра яго немагчыма без слёз…

***

Смех дзявочы, мары пра лёс,

Сінія вочы не ведалі слёз.

Тата, матуля песцяць яе,

Дзяўчыну Рагнеду любілі ўсе.

Гора-бяда напаткала сям’ю,

Князь Уладзімір прынёс ім скрухỳ.

Быў ён бязлітасны з дзеўчынай той,

Гвалтам і сілай павёў за сабой.

Вольнаю птушкай князёўна была,

У клетцы сядзець яна не магла.

Помста ў думках зрэла даўно,

Памяць пра блізкіх сэрца пякло.

Толькі кінжал занесла яна

Над мужам-забойцам, як промень святла

На твар яго лёг – прачнуўся тыран.

Узняўся ў пакоі страшэнны буран.

Сынок Ізяслаў – сапраўдны герой,

За маці ўступіўся прад бацькам гарой.

Не даў яе знішчыць, падставіў плячо.

Пайшоў за матуляй адважна з мячом.

Рагнеда манахіняй стала тады,

І веру хрысціянскую несла ў рады.

Тры імя князёўны з далёкіх часоў

Дайшлі да нашчадкаў ад сівых муроў.

Прайшло шмат гадоў з тых даўніх часоў,

Рагнеду заўжды ўспамінаем,

Каб моцнымі духам стаць, быць, як яна,

Сумленне не страціць жадаем.