Радаводы 6-ых класаў

Печать

Корань сілкуе дрэва, дае яму сілу. Расце дрэва, а на ім шмат галінак, лісточкаў. Лісце мяняецца на новае кожную вясну.  Жыццё працягваецца! На працягу некалькіх тыдняў вучні шостых класаў разам з бацькамі складалі радаводы. У кожнай сям’і – сваё дрэва. Спачатку заданне падалося хлопчыкам і дзяўчынкам складаным, але яны з ахвотай узяліся за працу. У выніку шмат невядомых да гэтага часу фактаў і сакрэтаў пра сваіх сямейнікаў адкрылася вучням. Напрыклад, высветлілася, што прадзед Лайковай Ксеніі  - гэта беларускі кампазітар Юрый Семяняка, а ў Кондалевай Яраславы прабабуля са шляхетнага роду. Усе дзеці былі вельмі задаволены сваёй працай і з задавальненнем расказвалі пра свой радавод аднакласнікам.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры  Дабравольская І.В.