Літаратурная гасцёўня ў 3 “Б” класе

Печать
26 верасня  ў 3 “Б” класе адбылася літаратурная гасцёўня “Мой любімы верш”, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Артура Вольскага. Вучні пазнаёміліся з яго біяграфіяй і творчасцю. З задавальненнем чыталі вершы “Родныя дзеці”, “Сталяры”,  “Чарнічка”, “Карусель”, “Мой скарб”, “Жывая граматыка”. У творах пісьменніка маленькія  чытачы знайшлі  пэўныя жыццёвыя ўрокі - урокі  чуласці, дабрыні, любові да роднай зямлі, мовы, да сваёй Бацькаўшчыны. Гасцёўня атрымалася цікавай і пазнавальнай.

А.А.Атрошчанка, выхавацель ГПД