"Віртуальнае падарожжа па малой Радзіме" ў 1В класе

Печать

14  лютага ў 1В класе  прайшло "Віртуальнае  падарожжа па малой Радзіме". Вучняў чакала адкрыццё новых  невядомых старонак багатай гісторыі і культуры Магілёўшчыны. Яны знаёміліся са старажытнымі легендамі і паданнямі краю, маляўнічымі краявідамі, а таксама  значнымі  асобамі, якія ўслаўляюць  нашу выдатную зямлю. Дзеці ўзбагачалі свой беларускі слоўнік, знаёміліся з вырабамі народнай творчасці, беларускімі народнымі песнямі і танцамі. З дапамогай настаўніцы вучні даведаліся пра гістарычнае мінулае і сённяшняе жыццё сваёй малой Радзімы.