Выстава малюнкаў “Героі беларускіх казак” у 2Б класе

Печать

З мэтай далучэння вучняў да беларускай традыцыйнай культуры і развіцця іх творчых здольнасцей 28 лютага ў 2 “Б” класе адбылася выстава малюнкаў “Героі беларускіх казак”.

 Вядома, што дзеці вельмі любяць маляваць, а праз гэту зацікаўленасць магчыма прыцягнуць іх увагу да беларускіх казак і роднай мовы.  Казка - гэта чароўны свет, поўны цудаў і ператварэнняў. Чаго толькі не адбываецца ў казцы! Тут табе і чароўная палачка, і шапка-невідзімка, і боты-скараходы. Вучням трэба было самастойна  прачытаць беларускую народную казку, пераказаць яе , а потым намаляваць героя, які больш за ўсіх спадабаўся. Дзеці з вялікім задавальненнем зазірнулі ў свет казак пра жывёл, дзе кожны герой набывае чалавечыя рысы і размаўляе. Яны зразумелі, што ў казцы заўсёды дабро перамагае зло. Хлопчыкі і дзяўчынкі з зацікаўленасцю прынялі ўдзел у выставе і прадставілі малюнкі да казак “Як курачка пеўніка ратавала”, “Пых”, “Лісіца і журавель”, “Каза-манюка, “Хітры вол”  і інш.

 А.А.Атрошчанка