Выстава-інсталяцыя “ З Купалам і Коласам у сэрцах жывем”

Печать

14 верасня вучні 6 “А” класа наведалі Магілёўскую абласную бібліятэку імя У.І.Леніна. Да 135-годдзя з дня нараджэння славутых беларускіх песняроў у бібліятэцы наладжана выстава-інсталяцыя “ З Купалам і Коласам у сэрцах жывем”. Метадысты бібліятэкі цікава расказалі пра творчасць пісьменнікаў, іх сяброўства, а таксама правялі віртуальныя віктарыны, дзе вучні не толькі паказалі свае веды пра жыццё і творчасць Я.Купалы і Я.Коласа, а і даведаліся шмат новага. Таксама вучням было прапанава прадэкламіраваць вядомыя ім вершы пісьменнікаў. Асабліва спадабалася прапанова бібліятэкараў пасядзець за рабочым сталом пісьменніка (інсталяцыя) і папісаць сапраўдным рарытэтам: пяром і чарніламі, якімі карысталіся ў прошлым стагоддзі.

Засталіся самыя прыемныя ўражанні ад наведання самай вялікай бібліятэкі вобласці, таму ёсць жаданне наведваць яе часцей.