Максім Танк – адно з самых яркіх імёнаў у гісторыі беларускай літаратуры

Печать

Паэт-бунтар, паэт-патрыёт, паэт-сатырык, паэт-філосаф, паэт-наватар… А ў жыцці – сціплы чалавек, які не любіў гучных слоў і бляску пражэктараў.

28 верасня ў рамках папулярызацыі беларускай мовы з нагоды святкавання 105-годдзя з дня нараджэння славутага пісьменніка Максіма Танка (Яўгена Скурко) для 5Б і 6А класа быў паказаны дакументальны фільм пра пісьменніка, а таксама вучні змаглі паслухаць вершы паэта ў выкананні прафесійных акцераў. Шасцікласнікі ўспомнілі творы паэта, што праходзілі ў мінулым годзе, а таксама расказалі пятаму класу, які сэнс тоецца ў псеўданіме пісьменніка.