Монаспектакль “Сіняя-сіняя”

Печать

2 сакавіка вучні 9А класа з настаўнікамі беларускай і замежнай моў наведалі Магілёўскі лялечны тэатр, дзе з задавальненнем паглядзелі монаспектакль “Сіняя-сіняя” паводле аднайменнага апавядання У.Караткевіча. Такога ўражання не чакаў ніхто. У зале было так ціха, што здавалася гледачы нават не дыхаюць.

Гэты спектакль галоўнага рэжысёра тэтра Ігара Казакова – прэм’ера года. Пастаноўка атрымала самую высокую адзнаку падчас «Март-кантакту» ў мінулым годзе.

П’еса адрасавана дарослай аўдыторыі. Яна застаўляе задумацца аб сваім месцы ў жыцці, любві да радзімы, супярэчлівасці абставін. А галоўнай скрыпкай у монаспектаклі стаў таленавіты майстар сцэны Мікалай Сцешыц.