Масленіца!!!

Печать

 У масленічны тыдзень у гімназіі-каледжы прайшло традыцыйнае мерапрыемства “Масленіца”, на якім вучні спявалі прыпеўкі, адгадвалі загадкі, гукалі вясну. Кожны клас афармляў святочны стол, на якім былі бліны, прыгатаваныя па сямейных рэцэптах. Журы ацэньвала стравы на смак, а таксама глядзела на афармленне стала, адпаведнасць святу. Якіх толькі бліноў не было на сталах! З мёдам, варэннем, тварагом, сырам, макам! Праявілі вучні фантазію і ў афармленні сталоў. Свята атрымалася на славу!

Фотаздымкі глядзіце ў фотаальбоме.