Першая сустрэча з У. Караткевічам

Печать
Якая ўсё ж такі цікавая наша літаратура! Пяцікласнікі ў чарговы раз упэўніліся ў гэтым. Знаёміліся з творам У. Караткевіча “Былі ў мяне мядзведзі”. Колькі займальнасці, гумару, цікавасці ў гэтым творы! Дзеці і малявалі, і выразна чыталі, і прымалі ўдзел у віктарыне, і разгадвалі крыжаванку. А колькі новага даведаліся! Гэта была першая сустрэча з У. Караткевічам. Цяпер яго творы будуць радаваць сённяшніх пяцікласнікаў штогод.