Віншаванка да Міжнароднага дня роднай мовы

Печать PDF

Набліжаецца 21 лютага -  Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта яшчэ адна нагода, каб кожнаму беларусу задумацца аб лёсе нашай мовы, аб бясцэннай спадчыне, што засталася нам ад прадзедаў, аб багацці, якім мы, беларусы, павінны валодаць ужо толькі таму, што нарадзіліся і жывём на Беларусі.

31 студзеня ў беларускі  чацвер у 1В класе было прапанавана  выканаць віншаванку да Міжнароднага дня роднай мовы. Вучні з вялікай асалодай чыталі па-беларуску, выказвалі ўласнае стаўленне да роднага слова, а таксама пазнаёміліся з новым відам малявання – тэхнікай двайнога мазка ( калі на пэндзаль набіраецца фарба 2-х колераў, а потым адным штуршком малююцца лісцікі, кветачкі, жывёлы). Вельмі цікава і незвычайна!  Дзеці не толькі малявалі віншаванку, але і размаўлялі  на роднай мове!

Э.Д.Аўтушэнка